Фотафакт: У Кіеве адчынілася афіцыйная фан-зона Еўрабачання

Фотафакт: У Кіеве адчынілася афіцыйная фан-зона Еўрабачання

У Кіеве на Крэшчаціку адчынілася афіцыйная фан-зона міжнароднага конкурсу песні “Еўрабачанне-2017”. Да 14 траўня там будуць праходзіць канцэрты прадстаўнікоў краін-удзельніц “Еўрабачання”, а таксама ўкраінскіх артыстаў. Як адзначае сайт obozrevatel.com, фан-зона займае каля 13 тысяч квадратных метраў, яна самая вялікая за ўсё гісторыю конкурсу.

Паўфіналы “Еўрабачання” пройдуць 9 і 11 траўня, фінал — 13 траўня. Беларусь прадставіць гурт NaviBand, ён выступіць у другім паўфінале пад 15-м нумарам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі