Фота з пажару ў будынку былога піўзавода ў Гродне

Фота з пажару ў будынку былога піўзавода ў Гродне

У Гродне ўдзень 21 траўня гарэў трохпавярховы будынак былога піўзавода, які на сённяшні дзень не эксплуатуецца. Як інфармуе прэс-служба МНС, на месца выязджалі 17 адзінак пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікі (у тым ліку 12 аўтацыстэрнаў). Удалося не дапусціць распаўсюду пажару з трэцяга паверху на ніжнія. Агонь знішчыў дах на плошчы каля 600 квадратных метраў. Адзначаецца, што пацярпелых сярод людзей няма.

Прычыны ўзгарання помніка архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя пакуль невядомыя. Сярод версій — падпал і неасцярожнае абыходжанне з агнём. Усе абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі МНС, МУС і Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі