ФК “Крумкачы”: Гэты былі цудоўныя 4 гады. Дзякуй вам за падтрымку!

ФК “Крумкачы”: Гэты былі цудоўныя 4 гады. Дзякуй вам за падтрымку!

Футбольны клуб “Крумкачы” не зможа выступіць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, дзе яго заменіць мінскае “Тарпеда” (летась яно было трэцім у першай лізе). У панядзелак футбольны арбітраж Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” адхіліў заяву “Крумкачоў”, якія скардзіліся на камітэт па ліцэнзаванні (ён адмовіўся разглядаць дакументы клуба), а гэта апошняя інстанцыя.

“На вялікі жаль, апошняя параза ў кабінетах, піша прэс-служба ФК “Крумкачы” ў Twitter. — Гэта былі цудоўныя 4 гады. Дзякуй вам за падтрымку!”.

Цяпер, калі “Крумкачы” працягнуць існаванне, яны змогуць выступаць толькі ў другой лізе. Як вядома, галоўная праблема клуба — вялікія даўгі. І нават раптоўнае з’яўленне спонсара з Арменіі сітуацыю не ўратавала. “Крумкачы” — прыватны клуб, за некалькі гадоў ён прайшоў шлях ад другой лігі да вышэйшай, дзе затрымаўся на два сезоны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі