Філосаф Мацкевіч у лісце з-за кратаў: Мы недаацэньваем сацыяльную апору рэжыму

Філосаф Мацкевіч у лісце з-за кратаў: Мы недаацэньваем сацыяльную апору рэжыму

Філосаф Уладзімір Мацкевіч у лісце з-за кратаў, напісаным у снежні 2021-га, паразважаў пра сітуацыю ў Беларусі. "Мы недаацэньваем сацыяльную апору рэжыму, цытуе яго methodology_by. — Узгадаваная цэлая сацыяльная група, якая няздольная існаваць па-за гэтым рэжымам. Ён з'яўляецца апорай не толькі іх матэрыяльнага існавання, але і іх самасвядомасці, рэжым — частка іх уяўленняў пра сябе".

Палітвязень лічыць, што да большасці беларусаў трэба давесці "простую відавочную ідэю, што там, дзе Лукашэнка — там скандал, канфлікт, крызіс і рэпрэсіі". А калі да яго дадаецца Пуцін, "то там вайна ці пагроза вайны".

Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца за кратамі з пачатку жніўня 2021 года. Яму выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Мацкевіч утрымліваецца ў СІЗА № 1 у Мінску. Тэксты філосафа правяраюць на "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці".

Філосаф Мацкевіч у лісце з-за кратаў: Мы недаацэньваем сацыяльную апору рэжыму
methodology_by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі