Фільмы Чапліна пакажуць з беларускімі тытрамі

Праграма, якая пачнецца 6 красавіка, атрымала назву "Нямое кіно". Пра гэта Еўрарадыё распавяла студэнтка Лінгвістычнага ўніверсітэта Наста Кухарэнка.

Па яе словах, праект "Нямое кіно" з'яўляецца супольнай студэнцкай ініцыятывай. Яго ўдзельнікі пераклалі ўжо каля 10 фільмаў з удзелам Чарлі Чапліна.

Кухарэнка: "Першасна мы планавалі гэта паказаць 1 красавіка, каб заінтрыгаваць людзей. Усім зразумела, што маўчаць па-беларуску ўмеюць усе. У гэтых фільмах ёсць надпісы, ёсць пазнакі па-англійску — мы гэта пераклалі на беларускую мову. І дзякуючы сябрам, якія ўмеюць мантаваць фільмы, усе гэтыя надпісы былі замененыя на беларускія. Там цітры па-беларуску і ўсе надпісы".

Пачатак паказу прызначаны на 20.15.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі