Фігурантам "справы АГСБ" прысудзілі ад 13 да 20 гадоў

Суд па "справе АГСБ" / sb.by

У Мінскім абласным судзе 5 снежня агучылі прысуд па справе так званых "Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі". Пяці фігурантам прызначылі вялізарныя тэрміны.

Дзмітрый Сасноўскі і Аляксей Глотаў атрымалі па 20 гадоў калоніі, Вадзім Гулевіч асуджаны на 18, Наталля Мацвеева — на 14, Кірыл Ашурак — на 13 гадоў калоніі, паведамляе праваабаронцы цэнтр "Вясна".

Падчудных вінавацілі па трох эпізодах: спроба падрыва вузла сувязі Ваенна-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.

Падчас суда асуджаныя заяўлялі пра катаванні. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Як распавядала Еўрарадыё, абвінавачанне Сасноўскаму падчас працэсу памянялі на больш жорсткае. Так званы замах на Азаронка быў перакваліфікаваны са "спробы тэракту" ў "тэракт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.