Фестываль Kubana-2015 пройдзе ў Рызе

Расійскі фестываль Kubana-2015, якому раптоўна было адмоўлена ў правядзенні ў Калінінградскай вобласці, пройдзе ў Рызе. Пасля таго, як з’явілася паведамленне, што Kubana зноў шукае месца дыслакацыі, фэсту паступіла шмат прапаноў з розных куткоў Расіі і бліжэйшага замежжа.

“Сябры, дзякуй велізарны вам усім! За вашу адкрытасць і гатоўнасць гасцінна прыняць наш маленькі “Паўвостраў Свабоды”, які ў апошні час стаў больш падобным да вандроўнага цырка. Мы ўсе рашуча настроіліся правесці гэтае лета на Балтыйскім узбярэжжы, таму наш выбар — Рыга!” — распавёў прадзюсар фестывалю Ілля Астроўскі.

Днямі Ілля Астроўскі сустрэўся з мэрам Рыгі Нілам Ушаковым. Яны дамовіліся правесці фэст на востраве Луцаўсала у самым цэнтры Рыгі. Kubana-2015 пройдзе як і меркавалася з 6 па 9 жніўня. 25 чэрвеня ў рыжскай Радзе адбудзецца сустрэча ўладаў горада і арганізатараў фэсту, на якой пытанні, звязаныя з фэстам, будуць абмеркаваныя больш дэтальна.

У фэсце возьмуць удзел TrubetskoyЗемфіра, “Ленинград”, HIM, Panic! at the Disco, D12, Gus Gus, “Наив”, Enter Shikari, Skindred, “Брава” і іншыя. 

Паводле www.intermedia.ru

Фота: www.kubana.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі