Вы тут

А-Fest: Кароткі гайд па маштабным еўрапейскім фэсце ў Лошыцкім парку

Фота: CityDog.by

У суботу, 12 жніўня, у Лошыцкім парку пройдзе маштабны еўрапейскі А-Fest, арганізаваны сталічным броварам “Аліварыя”. На ім можна піць піва, удзельнічаць у квэстах, розных забавах і, натуральна, слухаць музыку. Летась А-Fest сабраў 80 тысяч наведнікаў. Сёлета арганізатары чакаюць яшчэ больш гледачоў.

 

Час і кошт: 12.00 — 22.30. Уваход бясплатны.

 

Музыка:

 

Арганізатары кажуць, што паспрабавалі ўлічыць асаблівасці самой пляцоўкі, якая прадугледжвае збольшага камфортны музычны фон. Таму не дзіва, што прыедуць разняволеныя De Phazz, рамантычная Марыя Чайкоўская, а хэдлайнерам стане энергічны брытанец Джон Ньюман.

Расклад:

 

12.00 — 12.40 By Street Jazz

12.50 — 13.20 Pasha Green

13.35 — 14.15 Dzie Mora?

14.30 — 15.20 Intelligency

15.40 — 17.00 Анна Шалютина & Yogurt Band

17.15 — 18.15 Akute

18.30 — 19.30 Мария Чайковская

20.00 — 21.00 De-Phazz

21.30 — 22.30 John Newman

“Многія нам пісалі, маўляў, ці сапраўдны Джон Ньюман прыязджае ў Мінск? — расказвае адна з арганізатараў фэсту Ала Ляцяга. — Сёлета Ньюман удзельнічае ў оўпэн-эйрах у найбуйнейшых еўрапейскіх сталіцах, і мы радыя, што дзякуючы нашаму фэсту Мінск стане ў адзін шэраг з гэтымі гарадамі".

Піва: 2,5 рублі за паўлітра!

 

Будуць прадавацца розныя гатункі “Аліварыі”. Арганізатары нават закупілі спецыяльнае абсталяванне, каб наліваць піва ўсяго за 10 секунд. На жаль, прадавацца будзе толькі да 21.00.

 

Ежа:

Каля 60 кропак з самай разнастайнай ежай: бургеры, сэндвічы, шаурма, шашлыкі, піца!

 

"Гэта фармат адпачынку, які прадугледжвае нефармальную атмасферу на адкрытым паветры, — працягвае Ала Ляцяга. — Можна адпачываць проста на траве, атрымліваць асалоду ад піва, смачнай і разнастайнай ежы, розных забаў і цудоўнай музыкі. Мы выступаем за адказнае спажыванне піва, і мінулагодні фэст паказаў, што беларусы могуць прыгожа і культурна адпачываць".

Караоке-пікнік:

 

Размесціцца на трох палянах. Уключае ў сябе батл караоке-клубаў, конкурс двайнікоў, топ-10 песень Беларусі, караоке для тых, хто не ўмее спяваць. Фішкай стане магчымасць паспяваць дуэтам з зоркай. На выбар — Akute, Intellegency, Тео, Uzari, Ганна Шалюціна і іншыя. А таксама можна будзе праспяваць сусветныя хіты ў перакладзе на беларускую мову. Дзеля ўдзелу ў караоке-батлах трэба зарэгістравацца тут.

 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

На фота: У першым шэрагу злева направа Любоў Санкевіч, Тамара Сяргей, Валянціна Каваленка, Тамара Федаровіч. У другім шэрагу — Тамара Грыневіч з маці.