Ferrrari 458 Spider коштам $260 тысяч знішчылі з-за няправільнай паркоўкі. Відэа

Ferrrari 458 Spider коштам $260 тысяч знішчылі з-за няправільнай паркоўкі. Відэа

У Вялікабрытаніі элітны гоначны аўтамабіль Ferrrari 458 Spider коштам $260 тысяч знішчылі з-за… няправільнай паркоўкі. Як інфармуе сайт metro.co.uk, бізнесмен Захід Хан пакінуў аўтамабіль на тратуары каля будынка суда ў Бірмінгеме. Ён быў эвакуяваны, а пасля арыштаваны паліцыяй, якая палічыла, што машына скрадзеная. Пакуль уладальнік збіраў неабходныя дакументы, Ferrrari 458 Spider пайшоў на металалом. Відэа, як гэта адбывалася, з’явілася ў інтэрнэце.

Бізнесмен збіраецца праз суд атрымаць кампенсацыю. Ён сцвярджае, што запчасткі, якімі ён мадэрнізаваў аўто, каштуюць больш, чым сам Ferrrari.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі