Фермер з Мазыра, пра якога зняў ролік Ціханоўскі, атрымаў 15 сутак

Аляксандр Вянгура / "Страна для жизни"
Аляксандр Вянгура / "Страна для жизни"

Фермер з Мазыра, пра якога зняў ролік Сяргей Ціханоўскі, атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Аляксандра Вянгуру затрымалі 5 чэрвеня.

Як паведамляла Еўрарадыё, жыхары Мазыра Аляксандр Цуканаў, аўтар ютуб-канала "Мазыр для жыцця", і Дзяніс Колас таксама атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 5 чэрвеня Цуканова затрымалі сілавікі ў чорных масках, пасадзілі ў белую "Шкоду" і павезлі ў невядомым кірунку.

29 траўня ў Гродне пасля правакацый быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі, аўтар канал "Краіна для жыцця" і кіраўнік ініцыятыўнай групы сваёй жонкі Святланы. Пасля гэтага па ўсёй краіне праходзяць затрыманні прыхільнікаў Ціханоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі