Федэрацыю Козіка абвінавачваюць у падробцы подпісаў

Федэрацыя незалежных прафсаюзаў Расіі абвінаваціла Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі ў падробцы подпісаў. Пра гэта гаворыцца ў лісце яе старшыні Міхаіла Шмакава да кіраўніка ФПБ Леаніда Козіка. Подпісы прадстаўнікоў расійскіх прафсаюзаў былі скапіраваныя і з’явіліся пад зваротам да Еўракамісіі з патрабаваннем не выключаць Беларусь з Генеральнай сістэмы прэферэнцый. Расійцы ўзрушаныя дзеяннямі «некаторых супрацоўнікаў ФПБ» і тым, што прафсаюзы розных краін аказаліся дэзінфармаваныя.

Тэлеграф

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі