Федэрацыя хакея пракаментавала масавую бойку беларускіх і славацкіх хакеістаў

Федэрацыя хакея пракаментавала масавую бойку беларускіх і славацкіх хакеістаў

Федэрацыя хакея Беларусі пракаментавала нядаўнюю масавую бойку беларускіх і славацкіх хакеістаў. У ёй удзельнічалі гульцы юнацкіх каманд (U-16) “Брэста” і “Кошыцэ”, якія гулялі на велікодным турніры ў Чэхіі. Пасля заканчэння паядынка за трэцяе месца, які беларусы прайгралі (1:4), пачалася бойка, у ёй паўдзельнічалі нават арбітры.

“Асацыяцыя лічыць недапушчальным любыя фізічныя кантакты з афіцыйнымі асобамі матчу, гаворыцца ў заяве Федэрацыі хакея Беларусі. — Асацыяцыя знаходзіцца ў кантакце са славацкім і чэшскім бакамі для аб’ектыўнага і дэталёвага расследавання інцыдэнта, які адбыўся на турніры ў г. Мост (Чэхія), і прыняцця вычарпальных мераў па недапушчальнасці падобных сітуацый у далейшым”.

Адзначаецца, што па выніках расследавання будуць вынесены дысцыплінарныя рашэнні. Яны будуць датычыць як хакеістаў-удзельнікаў бойкі, так і “трэнерска-выкладчыцкага складу дзіцяча-юнацкай хакейнай школы хакейнага клуба “Брэст”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі