Федаруку адмовілі ў распачынанні справы па факце яго збівання міліцыянтамі

Змітру Федаруку адмоўлена ў завядзенні крымінальнай справы па факце яго збівання міліцыянтамі. Нагадаем, актывіст апазіцыі накіроўваў заяву аб збіванні ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска 13 снежня.
Ён пацярпеў падчас сутыкнення міліцыі з удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў абарону беларускага суверэнітэту, якая прайшла ўвечары 12 снежня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

Акцыя была прымеркаваная да запланаванага на 13—14 снежня візіту ў Мінск прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Лекары зафіксавалі ў Федарука страсенне мазгоў сярэдняй цяжкасці. Як адзначыў сам Зміцер у інтэрв’ю Еўрарадыё, сваю адмову пракуратура не аргументавала.

Зміцер Федарук: "У паперы, якую мне даслалі, было напісана, што яны не могуць распачаць крымінальную справу, а калі будуць паўторныя парушэнні правапарадку, “звяртайцеся, калі ласка, да нас”.

Цяпер Зміцер Федарук збіраецца абскарджваць рашэнне пракуратуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі