Фактчэк: як дзяржаўная газета праверыла чуткі пра якасць беларускага паліва

Фактчэк: як дзяржаўная газета праверыла чуткі пра якасць беларускага паліва

Беларускія кіроўцы другі тыдзень скардзяцца на якасць паліва. Маўляў, запраўляем бак як раней, а праязджаем менш, чым звычайна. Дзяржаўная газета “Рэспубліка” сумесна з канцэрнам “Белнафтахім” вырашыла развеяць гэтыя плёткі. 

Беларускія “разбуральнікі міфаў” узялі пробы паліва на васьмі дзяржаўных і прыватных запраўках і правялі экспертызу. Выснова такая: 13 проб паліва “апынуліся ў поўным парадку” і “адпавядаюць усім нормам”.

Фактчэк: як дзяржаўная газета праверыла чуткі пра якасць беларускага паліва
sb.by

Што праўда, з тэксту  незразумела, колькі ўсяго проб ўзялі эксперыментатары. Пра гэта сказана так: “Узоры дызелю і бензіну (АІ-92 і АІ-95) адабралі 2 сакавіка на васьмі запраўках сямі сетак”.

Фактчэк: як дзяржаўная газета праверыла чуткі пра якасць беларускага паліва

“Рэспубліка” нідзе не піша, што якаснымі аказаліся ўсе 13 проб. Каб удакладніць гэтае пытанне мы звярнуліся да аўтара тэксту Паліны Канога

Журналістка расказала Еўрарадыё, што ўсяго для эксперымента ўзялі 13 проб. Нагадаем, у ім удзельнічала восем заправак. Атрымліваецца, што на некаторых АЗС было праверана не ўсё паліва, заяўленае ў эксперыменце. Як эксперыментатары вызначалі, з якой запраўкі браць толькі ДТ-3-К5, з якой толькі АІ-95, а з якой — усе тры віды паліва? 

 

— Першапачаткова ў нас [рэдакцыі газеты “Рэспубліка”. — Еўрарадыё] таксама было сваё бачанне, як рабіць. Але яго карэктаваў канцэрн [“Белнафтахім”], — кажа Паліна Канога.

— То-бок вам канцэрн забараніў браць на кожнай запраўцы па тры пробы? 

— У нас увогуле не было ідэі з кожнай запраўкі ўзяць па тры пробы. Гэта было выключна выбарачна, то-бок колькі ўзялі — столькі і ўзялі.  

— Але для чысціні эксперымента трэба было б ахапіць большы аб’ём проб…

— Ну, магчыма і так...  

Цікава і тое, што аналізам паліва займалася выпрабавальная лабараторыя “Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка”. Яшчэ адзін спойлер: “Беларуснафта” — дзяржаўнае прадпрыемства, а газета “Рэспубліка” — дзяржаўнае выданне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі