Ежу для пацыентаў Ганцавіцкай раённай бальніцы будуць гатаваць у рэстаране
З 15 сакавіка забаронена функцыянаванне харчблоку ў Ганцавіцкай раённай бальніцы. Такое рашэнне вынесена работнікамі санэпідэмстанцыі з-за таго, што абсталяванне ў медустанове не адпавядае санітарным нормам. Сярод недахопаў - непрацуючы электракацёл і два халадзільнікі, дрэнная
вентыляцыя, зношаныя вадаправодныя і каналізацыйныя трубы, адсутнасць
спецтранспарту для падвозкі прадуктаў.
Супрацоўнікі санстанцыі давалі тэрмін, каб навесці ў бальніцы парадак, але ён якраз і скончыўся ў суботу. А грошы ў медустановы знайшліся толькі на набыццё халадзільніка. Як паведаміў адзін з супрацоўнікаў бальніцы, ежу для хворых найхутчэй давядзецца гатаваць у мясцовым рэстаране.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы