The Exploited адмовіліся граць на фестывалі “Захід” праз Brutto

Брытанскі панк-рок-гурт The Exploited адмовіўся выступаць на фестывалі “Захід” з-за ўдзелу ў ім беларускага гурта Сяргея Міхалка Brutto. Пра адмову паведамілі арганізатары ўкраінскага фестывалю “Захід”.

“Кепскія навіны для вас. Гурт сказаў адмяніць канцэрт. Прычына — яны не хочуць граць не фестывале разам з Brutto”, — пішуць арганізатары фэста і дадаюць, што не разумеюць рэальных прычын і ўжо шукаюць замену брытанскім музыкам.

Лідар гурта The Exploited Уоцці Б’юкэн патлумачыў, што ім распавялі шмат кепскага пра беларускі калектыў:

“Прабачце, але мы атрымалі столькі лайна, дасланага нам пра гэты гурт, і я бачыў відэа на Ютубе, дзе яны здзекуюцца са старога чалавека, таму мы не можам граць на гэтым канцэрце. Мы гатовыя граць у наступным годзе для вас. Прабачце за гэта”.

Пра якое відэа з удзелам гурта Brutto ідзе гаворка, незразумела.

Brutto пракаментавалі адмову The Exploited граць на фестывалі “Захід”

Фестываль “Захід” пройдзе сёлета ў Львоўскай вобласці 14-16 жніўня. У ім прымуць удзел гурты ILL NIÑO, Brutto, Браты Гадзюкіны, Гайдамакі, Бумбокс, Жадан, Matisyahu, Dead by April, Onuka і O.Torvald.