Еўрасаюз заклікае беларускія ўлады выпусціць затрыманых актывістаў

Нагодай для яе сталі адвольныя затрыманні больш як 30 грамадскіх і палітычных актывістаў у Беларусі.



"Мы заклапочаныя запалохваннем, адвольным арыштам і затрыманнем некалькіх дзясяткаў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных арганізацый напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі ў Беларусі. Мы асуджаем выкарыстанне беларускімі ўладамі адміністратыўнага затрымання як інструмента ціску, стварэння атмасферы страху і няпэўнасці для маладога пакалення жыхароў  Беларусі", — гаворыцца ў заяве.



Еўрасаюз заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць гэтыя дзеянні і адпусціць усіх несправядліва затрыманых, зняўшы з іх усе абвінавачанні. Таксама ў заяве ёсць заклік да неадкладнага і безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных вязняў.



Фота — criminalzp.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі