Еўракамісія прадставіць новую эканамічную стратэгію Еўрасаюзу

Кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу прадставіў 2 сакавіка новую эканамічную канцэпцыю краінаў Еўрасаюзу. У сувязі з крызісам у Грэцыі будзе абмяркоўвацца пытанне пра стварэнне Еўрапейскага эканамічнага ўраду. Новай структуры давядзецца умацоўваць эканоміку Еўрасупольнасці ў сувязі з моцнай канкурэнцыяй з боку Кітая і ЗША.

У рамках 20-гадовага плана развіцця "Еўропа-2020" мяркуецца павысіць узровень занятасці, інвеставаць 3% ВУП у навуковыя даследаванні і адукацыю, змагацца з беднасцю і скараціць эмісію парніковых газаў на 20%. Напрыканцы сакавіка на саміце ў Брусэлі краіны маюць прыняць гэтую праграму, а да чэрвеня – распрацаваць нацыянальныя планы па яе выкананні, адзначае "Нямецкая хваля".  

У брусэльскіх кулуарах кажуць, што стварэнне эканамічнага ўраду ЕС было прыспешанае таму, што не ўсе краіны ўдала вядуць свае справы – напрыклад, Грэцыя стала на парозе банкруцтва і разлічвае на дапамогу супольнікаў па Саюзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі