Еўра ў Беларусі вырас адразу на 500 рублёў, долар — на 232

У пятніцу, 21 жніўня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 232 рублі — да 16 730 беларускіх рублёў. Еўра вырас адразу на 500 рублёў і каштуе 18 837. Гэта рост на 2,72%. Курс расійскага рубля знізіўся з 246,3 да 245,72 беларускага.

Беларускі рубель знізіўся да кошыка валют на 1,14%.

Нагадаем, валюта ў Беларусі даражэе увесь гэты тыдзень. У аўторак, 19 жніўня, долар падаражэў на 235 рублёў, а еўра  на 237. У сераду долар вырас на 164 рублі — да 16 423, а еўра — на 255 рублёў да 18 198. У чацвер 20 жніўня долар падаражэў на 75 рублёў — да 16 498. Курс еўра вырас на 139 рублёў да 18 337.

Курс расійскага рубля ў гэты час наадварот зніжаецца.

Беларускія банкі ўжо прадаюць еўра па 19 200, долар — па 17 000 рублёў. Яшчэ ў пятніцу тыдзень таму долар пераступіў псіхалагічную мяжу у 16 тысяч рублёў, а ў пятніцу яго прадаюць у абменніках па 17 тысяч.

Толькі за гэты тыдзень з панядзелка 17 жніўня да пятніцы 21 жніўня долар вырас па курсе Нацбанка з 16 024 да 16 730 (на 706 рублёў), еўра з 17 736 да 18 837 (на 1101 рубель).

Рост курсаў валют у Беларусі працягваецца на фоне падзення расійскага рубля і зніжэння кошту нафты. Пакуль будзе падаць кошт на нафту у Беларусі, будуць расці курсы еўра і долара.

Курс долара ў Беларусі залежыць ад кошту нафты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі