Долар упершыню каштуе даражэй за 16 тысяч рублёў (інфаграфіка)

У панядзелак, 17 жніўня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 33 рублі — да 16 024. Долар упершыню каштуе даражэй за 16 тысяч рублёў. Курс еўра знізіўся на 70 рублёў і складае 17 736. Курс расійскага рубля панізіўся з 246,12 да 244,70 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыку валют на 0,29%.

Нагадаем, у пятніцу, 14 жніўня, долар патаннеў на 6 рублёў — да 15 991, курс еўра вырас на 25 рублёў і складаў 17 806. Курс расійскага рубля панізіўся з 249,71 да 246,12 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі