14 жніўня долар патаннеў на 6 рублёў, а еўра вырас на 25

У пятніцу, 14 жніўня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар патаннеў на 6 рублёў — да 15 991, курс еўра павысіўся на 25 рублёў і складае 17 806. Курс расійскага рубля панізіўся з 249,71 да 246,12 беларускага.

Курс беларускага рубля за кошыку валют умацаваўся на 0,55%.

Нагадаем, у чацвер, 13 жніўня, долар падаражэў на 8 рублёў — да 15 997, курс еўра павысіўся на 22 рублі і склаў 17 781, курс расійскага рубля павысіўся з 245,87 да 249,71 беларускага.

Фота: tsu.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі