Вы тут

Эстонію замянілі на Беларусь: у Раўбічах пройдзе чэмпіянат Еўропы па біятлоне

Ці будзе ў сакавіку снег? / БЕЛТА

У Раўбічах пад Мінскам пройдзе чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Паколькі Эстонія адмовілася яго прыняць, беларусы прапанавалі сваю пляцоўку. Як паведамляе БЕЛТА, інспектары Міжнароднага саюза біятланістаў засталіся задаволеныя ўмовамі для правядзення спаборніцтваў.

Беларусь яшчэ не дала канчатковую афіцыйную згоду на правядзенне кантынентальнага першынства. Але мала хто сумняецца, што нехта будзе супраць. Тым больш што IBU гатовая кампенсаваць выдаткі, звязаныя з правядзеннем чэмпіянату, "у дастаткова прыстойным аб'ёме" (беларусы спадзяюцца на поўную кампенсацыю). Планавалася, што ён пачнецца 5 сакавіка, аднак старт могуць перанесці на 3 сакавіка. Пакуль незразумела, якія ў пачатку каляндарнай вясны будуць умовы надвор'я ў Беларусі: ці будзе снег? Эстонцы адмовіліся ад правядзення ЧЕ (ён у іх мусіў пачацца 26 лютага) менавіта з-за адсутнасці снегу.

"Галоўнае, што патрабуецца ад нас, — утрымаць снег, — кажа дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту Аляксандр Гагіеў. — У плане астатняга, што неабходна для правядзення чэмпіянату Еўропы на высокім арганізацыйным узроўні, — у нас усё ёсць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.