ЕС заклікаў буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім СМІ

"Забеспячэнне бачнасці ў інтэрнэце праўдзівай інфармацыі, а не прапаганды"

"Забеспячэнне бачнасці ў інтэрнэце праўдзівай інфармацыі, а не прапаганды" / pixabay.com

Еўракамісія заклікае Google, Meta і іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім СМІ, піша Financial Times. У прыватнасці, прасоўваючы іх матэрыялы вышэй, чым тыя, што публікуюць праўладныя СМІ. У Еўракамісіі адзначылі, што алгарытмы пошуку не ўлічваюць цэнзуру, якая дзейнічае ў Беларусі.

"Барацьба з дэзынфармацыяй і прасоўванне свабоды СМІ — гэта два бакі аднаго медаля, і мы хочам, каб Big Tech займаўся абодвума, — кажа віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі Вера Ёўрава. — ...Гэта азначае забеспячэнне бачнасці ў інтэрнэце праўдзівай інфармацыі, а не прапаганды Мінска ці Крамля".

У кампаніі Google заявілі выданню, што "прыкладаюць усе намаганні, каб ствараць нашы прадукты і забяспечваць выкананне нашай палітыкі спосабамі, якія не бяруць да ўвагі палітычныя прыхільнасці". А пошук "заўсёды можа быць лепшым". У кампаніі спасылаюцца на існаванне "соцень фактараў, якія вызначаюць, якія вынікі будуць паказаны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі