ЕС заклікае неадкладна вызваліць затрыманых у Беларусі пратэстоўцаў

ЕС заклікае неадкладна вызваліць затрыманых у Беларусі пратэстоўцаў

Еўрасаюз заклікае неадкладна вызваліць затрыманых у Беларусі пратэстоўцаў. У Бруселі заявілі, што "ноч выбараў была заплямлена дыспрапарцыйным і непрымальным ужыццём гвалту супраць мірных пратэстоўцаў". Афіцыйную заяву прынялі вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль і еўракамісар па пашырэнні Алівер Варгеі. "Мы асуджаем гвалт і заклікаем да неадкладнага вызвалення зсіх затрыманых мінулай ноччу", цытуе заяву ТАСС.

ЕС будзе працягваць сачыць за сітуацыяй у Беларусі і будаваць з краінай дачыненні "у залежнасці ад далейшага яе развіцця".

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заклікала ўлады Беларусі "дакладна лічыць галасы" на выбарах. Яна заявіла пра затрыманні тысяч людзей, што падобным рэпрэсіям "няма месца ў Еўропе".

Таксама Еўрасаюз можа разгледзіць пытанне ўвядзення новых санкцый супраць Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапуртовіч. Паводле яго слоў, усё будзе залежыць ад развіцця сітуацыі і дзеянняў улады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі