ЕС павінен кантактаваць з Расіяй па тэме Беларусі — кіраўнік МЗС Германіі

Кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Маас / Reuters​
Кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Маас / Reuters​

ЕС павінен кантактаваць з Расіяй па тэме Беларусі, заявіў міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас перад пачаткам саміту кіраўнікоў МЗС ЕС. Сустрэча праходзіць у Лісабоне.

"Было б важна, вядома, і з Расіяй гаварыць па гэтай тэме", цытуе Мааса агенцтва ТАСС.

Нямецкі міністр таксама не выключыў увядзення новых санкцый у дачыненні да Беларусі. Цяпер трэба будзе ацаніць, наколькі эфектыўныя ужо прынятыя меры. Калі яны не спрацуюць, "то трэба зыходзіць з таго, што гэта будзе толькі пачаткам вялікай і працяглай санкцыйнай спіралі", падкрэсліў Маас.

Раней у чацвер кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што на сустрэчы ў Лісабоне кіраўнікі МЗС краін ЕС плануюць абмеркаваць эканамічныя і сектаральныя санкцыі супраць Беларусі. Напярэдадні з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што гаворка можа пайсці ў тым ліку пра забарону паставак прадукцыі "Беларуськалія" ў Еўропу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі