Эпідэміёлагі раяць шукаць інфармацыю пра COVID-19 на Палессі на расійскім сайце

Эпідэміёлагі раяць шукаць інфармацыю пра COVID-19 на Палессі на расійскім сайце

Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя раіць шукаць інфармацыю пра COVID-19 на Палессі на... расійскім сайце. Такі адказ на свой запыт атрымала рэдакцыя "Медыя-Палессе". Журналістаў цікавіла сітуацыя ў Пінску, Століне і Лунінцы. У сацсетках шмат разнастайных паведамленняў на гэты конт, і была надзея, што ўдасца атрымаць афіцыйную статыстыку. Аднак адказ вельмі арыгінальны.

"Інфармацыю пра эпідэміялагічную сітуацыю, звязаную з распаўсюдам выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь можна атрымаць на Інтэрнэт-рэсурсах Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, ДУ "Рэспубліканскі ЦГЭіГЗ" і ў глабальнай сетцы Інтэрнэт...", — піша галоўны лекар Алена Ільяшава і падае спасылку на расійскі сайт "Каранавірус". Але ён найперш паведамляе пра сітуацыю ў Расіі, пра нашу краіну там толькі агульная інфармацыя.

Агульны адказ быў атрыманы журналістамі пра вынікі працы пастоў паміж Пінскам і Лунінцом.

Статыстыка па рэгіёнах Міністэрствам па ахове здароўя агучваецца рэдка, апошні раз — 24 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі