Эпідэмія грыпу ў Мінску прагназуецца праз 3 тыдні

Старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Віктар Сірэнка заявіў, што пакуль у сталіцы зафіксаваны толькі парагрып. "Калі нават грып і прыйдзе ў Мінск, то мы эпідэмію грыпу чакаем толькі праз 3 тыдні", — перадае interfax.by словы медычнага чыноўніка.



На яго думку, цяпер ні ўмовы надвор'я, ні іншыя фактары і, у першую чаргу, высокі працэнт імунізацыі мінчукоў не дазволяць развіцца рэальнай эпідэміі грыпу.



Разам з тым Сірэнка адзначыў, што цяпер пашыраюцца вострыя рэспіраторныя захворванні. Сярод дзяцей іх стала больш на 15%.


 
Фота — topmedicalnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі