Эні Ленакс заклікае ўвесці ўзроставыя рэйтынгі для музычных відэакліпаў

Эні Ленакс чарговы раз заклікала ўвесці ўзроставыя рэйтынгі для музычных відэакліпаў. Аналагам могуць быць абмежаванні для кінафільмаў, што дзейнічаюць у розных краінах свету. Спявачка мяркуе, што сучасныя поп-кліпы занадта "змрочныя" і "парнаграфічныя", а іх глядзяць падлеткі і дзеці.


У інтэрв'ю BBC Radio 5 Ленакс не згадвала канкрэтных імёнаў, затое выкарыстоўвала слова Twerking, то бок, танцы з непрыстойнымі рухамі ніжняй часткі цела. Дарэчы, менавіта гэтым словам апісваюць харэаграфічныя выкрунтасы Майлі Сайрус падчас цырымоніі MTV VMA. Так што намёк быў дастаткова празрыстым.


Эні адзначыла, што нічога не мае супраць выканаўцаў, якія выпускаюць сэксуальныя відэа, але абмежаванні мусяць быць уведзеныя, перакананая спявачка.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.news.com.au
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі