Электрычнасць аднавілі ва ўсіх 117 абясточаных населеных пунктах Беларусі

З-за складаных умоваў надвор'я ў ноч на 23 лістапада ў Беларусі ад электраэнергіі былі адключаныя 117 населеных пунктаў. На цяперашні час, як адзначаюць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, сітуацыя выпраўленая.  Паводле інфармацыі БЕЛТА, з-за ветру і наліпання снегу на правады часова без электрычнасці засталіся вёскі і пасёлкі Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей. Сур'ёзных аварыяў, звязаных з пагаршэннем надвор'я, не зафіксавана. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі