Электрычка ў Брэсце зачапіла на пераездзе машыну хуткай дапамогі

Электрычка ў Брэсце зачапіла на пераездзе машыну хуткай дапамогі

У Брэсце ўвечары 1 студзеня адбылося ДТЗ з удзелам "хуткай" і электрычкі. 

Як піша brestcity.com са спасылкай на ДАІ, здарэнне адбылося каля 18:50 на чыгуначным пераездзе на вуліцы Чырвонагвардзейскай. Электрычка зачапіла машыну хуткай дапамогі, якая стаяла з праблісковымі маячкамі: верагодна, кіроўца спыніўся занадта блізка ад пераезду. 

Цягнік паехаў далей, нават не заўважыўшы судакранання. Аўтамабіль атрымаў нязначныя механічныя пашкоджанні. Пацярпелых пры інцыдэнце няма. 

Электрычка ў Брэсце зачапіла на пераездзе машыну хуткай дапамогі
Здарэнне ў Брэсце / ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі