Вы тут

Экстрэмісцкія матэрыялы – як даказаць, што ваш матэрыял не такі?

Скрыншот сайта Мінінфармацыі / Еўрарадыё

У Беларусі існуе і перыядычна папаўняецца Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Экстрэмісцкай інфармацыйная прадукцыя прызнаецца на падставе адпаведнага рашэння суда. Так, фотаальбом Belarus Press Photo 2011 суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім.

Якім чынам і хто выключае тую ці іншую інфармпрадукцыю са спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў? Ці рэальна ўвогуле гэтага дамагчыся? Хто павінен быць ініцыятарам такога выключэння і ці былі такія выпадкі ў нашай краіне?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка і актывіст анархісцкага руху Мікола Дзядок.