Эксперт пра "каменданцкую гадзіну" ў Бераставіцы: Гэта апраўдана
![Эксперт пра "каменданцкую гадзіну" ў Бераставіцы: Гэта апраўдана](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vucz_3.jpg.webp?itok=7_Q1gTw2)
Ад пачатку тыдня інфармацыйныя рэсурсы і сацсеткі разрываюцца ад апісання "жахаў", якія напаткалі жыхароў Вялікай Бераставіцы і вакольных вёсак. Людзі расказваюць, што ў невялікім гарадку фактычна ўведзеная каменданцкая гадзіна, мясцовых жыхароў просяць лішні раз не выходзіць на двор, а на яшчэ на цэлыя тры дні абмежавалі гандаль алкаголем. Кашмар. Моладзь і гродзенскія журналісты выкладаюць у сацсеткі фота са свежымі блокпостамі, усталяванымі на пад'ездах да гарадка. Вайскоўцы правяраюць у падазроных асобаў дакументы і суха тлумачаць — вучэнні ідуць.
Праўда, не ўсе жыхары Вялікай Бераставіцы і ваколіцаў настолькі ўражаныя. Супрацоўніца пошты ў Паплаўцах (вёска за тры км ад Бераставіцы) расказвае Еўрарадыё, што ў прынцыпе ўсё спакойна ў ваколіцы і ніякія ракеты над галовамі не лётаюць:
"Я нічога такога не чула. У нас не лётаюць. Вось нада мной не лётаюць ракеты. Магчыма, недзе некага памежнікі спынілі, дагледзелі. У нас спакойна ўсё".
![Эксперт пра "каменданцкую гадзіну" ў Бераставіцы: Гэта апраўдана](/sites/default/files/paragraphs/image/vucz.jpg)
Ваенны эксперт Аляксандр Алесін тлумачыць, што незвычайныя падзеі ў Вялікай Бераставіцы зусім не такія страшныя і незразумелыя, як можа падавацца і як пішуць у сацсетках. Своеасаблівая "каменданцкая гадзіна" і просьбы лішні раз не выходзіць на двор — хутчэй перастрахоўка, чым рэальная пагроза. Вайскоўцы — таксама людзі і могуць банальна прамахнуцца... кіламетраў гэтак на шэсць:
"Падчас стральбы персанал можа дапусціць памылку. Памятаю, на адных вучэннях быў момант, калі артылерысты няправільна ўсталявалі прыцэл, і снарад выйшаў на шэсць кіламетраў за межы палігона. І выбухнуў побач са статкам кароваў, напалохаў пастуха. Так што такія меры, у прынцыпе, апраўданыя, калі ў раёне адбываюцца баявыя стрэльбы. З выкарыстаннем баявой зброі і боепрыпасаў", — расказвае эксперт.
![Эксперт пра "каменданцкую гадзіну" ў Бераставіцы: Гэта апраўдана](/sites/default/files/paragraphs/image/vucz2.jpg)
![Эксперт пра "каменданцкую гадзіну" ў Бераставіцы: Гэта апраўдана](/sites/default/files/styles/round_photo/public/paragraphs/round_photo/71310140_1.jpg.webp?itok=NLKuFY3r)
Расія пераводзіць войскі да мяжы з Беларуссю. Што гэта значыць? (карта)
3 чэрвеня расійскае інфармацыйнае агенцтва "Інтэрфакс" паведамляе, што групоўка войскаў на заходнім напрамку будзе ўзмоцненая дзвюма брыгадамі ў сувязі з "актыўнасцю блока НАТА".
Навошта тады праводзіць вучэнні настолькі блізка ад даволі вялікага населенага пункта? Уся справа ў тым, што ў Беларусі ў прынцыпе няма палігонаў, значна аддаленых ад месца рассялення людзей. Выключэнне — хіба авіяцыйны палігон сярод палескіх балотаў, аднак яго магчымасці абмежаваныя, там можна выпрабаваць далёка не ўсе віды зброі. Таму ў Беларусі існуюць палігоны, на тэрыторыі якіх нават раскіданыя хутары і вёскі. Для іх жыхароў бераставіцкія прыгоды — звычайная справа.
Аляксандр Алесін гаворыць, што для такіх выпадкаў нават існуе спецыяльна распрацаванае заканадаўства, якое дазваляе вайскоўцам абмяжоўваць права грамадзян на перамяшчэнне і яшчэ шмат што:
![Эксперт пра "каменданцкую гадзіну" ў Бераставіцы: Гэта апраўдана](/sites/default/files/styles/round_photo/public/paragraphs/quote/aleksandralesin01.jpg.webp?itok=3nlLfyQA)
Такая практыка апраўданая. Існуе заканадаўства, якое дазваляе гэта ўсё рабіць. Вучэнні адбываюцца ўначы, прыцэльная стральба вядзецца таксама ўначы з прымяненнем прыбораў начнога бачання. І магчымыя памылкі
Вучэнні з баявымі стрэльбамі ў ваколіцах Вялікай Бераставіцы, як мяркуецца, працягнуцца да канца тыдня.