Экс-супрацоўніка СК, затрыманага ў Пскове, вывезлі ў Беларусь — адвакат

Былы супрацоўнік СК Беларусі Андрэй Астаповіч / instagram
Былы супрацоўнік СК Беларусі Андрэй Астаповіч / instagram

Былы супрацоўнік беларускага Следчага камітэта Андрэй Астаповіч, які падаў у адстаўку пасля пратэстаў і быў затрыманы ў Пскове, вывезены на тэрыторыю Беларусі. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Дождж" са спасылкай на адваката Астаповіча Вячаслава Галавіна.

Галавін кажа, што ў дзяжурнай частцы пскоўскай паліцыі яму сказалі, што Астаповіча выпусцілі. "Потым невядомыя людзі пасадзілі яго ў машыну і вывезлі на тэрыторыю Беларусі", — распавёў адвакат і выказаў меркаванне, што да сітуацыі датычныя супрацоўнікі беларускай міліцыі.

Па апошніх дадзеных выдання "Паўночна-Захад. МбХ медыя", Астаповіч вывезены на тэрыторыю Беларусі ў населены пункт Юхавічы. Але адвакат не сцвярджае, што яго перадалі сілавікам.

"Дзяжурная частка афіцыйна адпусціла Астаповіча, нікому пра гэта не паведаміўшы. Са слоў самога Андрэя, яго загрузілі ў машыну, давезлі да мяжы і высадзілі. Сказалі, у Расію больш не вяртацца. Сілавікам яго не перадавалі", — сказаў адвакат.

Андрэя Астаповіча затрымалі ў пскоўскай гасцініцы "Рыжская": ён спрабаваў з'ехаць у Латвію праз Расію, але з-за каранавірусных абмежаванняў на выезд не змог гэта зрабіць.

Астаповіч — капітан юстыцыі, былы следчы Партызанскага раённага аддзела СК па горадзе Мінску. 18 жніўня ён апублікаваў у instagram фота рапарту аб звальненні і напісаў пост, у якім распавёў, як сілавікі "знішчаюць доказы" сваёй датычнасьці да злачынстваў супраць беларускага народа падчас пратэстаў:

"Яны ездзяць і забіраюць гэтыя відэакамеры. Усё спрабуюць падчысціць. Думаю, што першая ахвяра ўсім вядомая. Тыя відэазапісы, якія ўсплылі ў інтэрнэце, выразнай якасці не даюць. Я атрымліваў звесткі, што тыя людзі, якія непасрэдна займаюцца расследаваннем гэтага першага забойства, выказвалі сваё меркаванне, што афіцыйны бок, выказаны нашымі органамі, што ён загінуў, кідаючы гранату ў супрацоўнікаў АМАПу, абсалютная не дакладны. Маецца выразны відэазапіс, дзе відаць, што гэта быў стрэл. Але ці дойдзе гэты відэазапіс да СК?".

Гэты пост, у якім Астаповіч заклікаў беларусаў працягваць змагацца за свабоду і "выгнаць дыктатара Лукашэнку", пазней быў выдалены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі