Экс-прэм'ер Японіі Сіндза Абэ памёр пасля замаху

Экс-прэм'ер Японіі Сіндза Абэ памёр пасля замаху. У горадзе Нара зламыснік двойчы стрэліў яму ў спіну. У бальніцу палітыка прывезлі на верталёце, але выратаваць жыццё лекары не змаглі.

З самаробнай агнястрэльнай зброі страляў 41-гадовы японец Тэцуя Ямагамі. У той момант Сіндза Абэ выступаў з прамовай у рамках кампаніі перад выбарамі ў верхнюю палату парламента. Зламыснік заявіў, што яму не падабалася палітыка і паводзіны Абэ.

Сіндза Абэ пражыў 67 гадоў. Ён узначальваў урад Японіі ў 2006-2007 і 2012-2020 гадах. У гісторыі краіны ніякі іншы прэм'ер не працаваў так доўга. Пасля адстаўкі Абэ заставаўся ўплывовым палітыкам. Ён збіраўся вярнуць сабе пасаду прэм'ер-міністра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.