У Японіі стралялі ў былога прэм'ера Сіндза Абэ
![У Японіі стралялі ў былога прэм'ера Сіндза Абэ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/abe1.jpg.webp?itok=8kiEv6nM)
У японскім горадзе Нара стралялі ў былога прэм'ера Сіндза Абэ. Ён быў цяжка паранены. Паведамляецца пра клінічную смерць (у яго спынілася сэрца і адмовілі лёгкія). У бальніцу палітыка прывезлі на верталёце "без прыкмет жыцця".
Мужчына стрэліў у спіну Абэ са стрэльбы. У той момант экс-прэм'ер выступаў з прамовай.
Сіндза Абэ 67 гадоў. Ён сышоў з пасады кіраўніка ўраду Японіі ў 2020 годзе. Пры гэтым Абэ заставаўся ўплывовым палітыкам.
Стралок затрыманы. Гэта 41-гадовы жыхар Нары Тэцуя Ямагамі.
![У Японіі стралялі ў былога прэм'ера Сіндза Абэ](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/22_22.jpg.webp?itok=tUyC8EMm)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.