Вы тут

Экс-міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч знайшоўся

Ігар Шуневіч / hcdinamo.by

Ігар Шуневіч як кіраўнік Назіральнага савета ХК "Дынама-Мінск" правёў працоўную сустрэчу з кіраўніцтвам клуба. Шуневіч і гендырэктар мінскага "Дынама" Дзмітрый Баскаў разгледзелі бягучыя пытанні, паведамляе прэс-служба клуба.

Яны абмеркавалі заключную стадыю рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, а таксама планы па працы каманды да канца сезона. Нагадаем, што "зубры" знаходзяцца ўнізе турнірнай табліцы КХЛ. 

На мінулых выхадных з'явілася неафіцыйная інфармацыя, быццам Шуневіча як экс-кіраўніка МУС затрымалі ў сувязі з гучнай "цукровай справай". Аднак 10 лютага КДБ, які расследуе гэтую справу, абверг датычнасць Шуневіча да яе. 

Што праўда, сённяшняя навіна пра "вяртанне" экс-міністра праілюстраваная фотаздымкам Ігара Шуневіча, зробленым паўтара гады таму. Не самы лепшы спосаб абвергнуць чуткі пра яго затрыманне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.