Экс-міністр спорту Сівакоў: Галоўнае для новага міністра — сфармаваць каманду

Экс-міністр спорту Сівакоў: Галоўнае для новага міністра — сфармаваць каманду

У прызначэнні на пасаду міністра спорту і турызму чалавека, са спортам не звязанага, няма нічога дрэннага. Калі гэты чалавек валодае якасцямі лідара, здольны сфармаваць каманду прафесіяналаў і ўмее не перашкаджаць іншым працаваць. Такое меркаванне ў каментарыі Еўрарадыё выказаў былы міністр спорту і турызму Юрый Сівакоў.

Юрый Сівакоў: “У любой арганізацыі, а ў Міністэрстве спорту асабліва, патрэбны чалавек, які валодае лідарскімі якасцямі, здольны да лідарскіх паводзінаў і кіруецца прынцыпам: “З павагай, клопатам і сумленнасцю”. Міністр сам не бегае і не скача ― ён стварае ўмовы для тых прафесіяналаў, якія займаюцца канкрэтным відам спорту. Займаюцца і як трэнеры, і як чыноўнікі. Калі гэты чалавек разумее, і на першым этапе не перашкаджае працаваць гэтым людзям, ён ужо адпавядае сваёй пасадзе. Але для гэтага неабходна ўмець стварыць каманду: начальнік упраўлення спорту, намеснік міністра па спорце, кіраўнікі федэрацый і гэтак далей. Калі ўсім гэтым правільна карыстацца, то міністр можа пазбегнуць памылак”.

Нагадаем, 5 сакавіка новым міністрам спорту і турызму стаў Сяргей Кавальчук. З 2004 года і да апошняга часу ён быў супрацоўнікам Службы бяспекі прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі