Экс-гітарыст Guns N'Roses сабраў супергурт без назвы

Былы гітарыст Guns N'Roses Слэш сабраў уласны гурт. Акрамя яго самога, у каманду ўвайшлі гітарыст Роба Зомбі John 5 (Джон Файв), экс-басіст Jane's Addiction (Джэйнс Эдзікшн) Крыс Чэні, вакаліст Фрэнкі Перэз са Scars on Broadway (Скарз он Брадвэй), а таксама Джэйсан Бонэм, сын ударніка Led Zeppelin Джона Бонэма.

Не гледзячы на тое, што новы праект пакуль не мае назвы, 30 чэрвеня калектыў выступіць на фэсце Quart (Куарт) у Нарвегіі. Таксама рыхтуецца і выпуск альбома. Музыкі працуюць над пласцінкай яшчэ з мінулага года. Сярод запрошаных зорак, у запісу ўдзельнічае Озі Озбарн і вакалістка Black Eyed Peas (Блэк айд піс) Ферджы, паведамляе OpenMusic.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі