Экіпаж затрыманага ў Тайландзе Іл-76 вызвалены і вылятае на радзіму

Экіпаж самалёта Іл-76, затрыманага ў Бангкоку ў снежні 2009 года з грузам нелегальнай зброі з Паўночнай Карэі, вызвалены з іміграцыйнай турмы. Як паведамляе РІА "Новости", у бліжэйшую гадзіну лётчыкаў адправяць рэйсам казахстанскай авіякампаніі ў Астану. Нагадаем, у складзе затрыманага экіпажа Іл-76 чацвёра грамадзянаў Казахстана і грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў. Усе яны вылятаюць у Астану з аэрапорта Бангкока.