Вы тут

Эканаміст: тэндэнцыя па зніжэнні заробкаў можа абвастрыцца ў 2022 годзе

Яраслаў Раманчук / Еўрарадыё​

Падзенне заработнай платы ў Беларусі ўяўляе сабой сур'ёзную тэндэнцыю, і яна абвострыцца ў 2022 годзе. Такое меркаванне выказаў БелаПАН эканаміст Яраслаў Раманчук.

Сярэдняя зарплата ў рэспубліцы падае другі месяц запар. Паводле звестак Белстата, у верасні 2021 года ў параўнанні са жніўнем яна знізілася на 20,5 рубля, або на 1,4%, і склала 1442,7 рубля. Такім чынам, сярэдняя зарплата склала 593,7 долара ў эквіваленце.

Як лічыць Раманчук, для таго каб зарплата расла, неабходна больш грошай, інвестыцый, новых працоўных месцаў, прадпрымальніцкай актыўнасці.

"Беларусь ідзе проста процілеглым шляхам. Больш за тое, санкцыі не пачалі практычна працаваць, самае галоўнае пачнецца ў 2022 годзе. Таму тое, што мы бачым па заробках, — гэта тэндэнцыя, якая можа набыць дастаткова сур'ёзны абарот", — сказаў эканаміст.

Пры гэтым беларускія прадпрыемствы "застаюцца ў зоне вельмі неэфектыўнага кіравання", мяркуе Раманчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.