Вы тут

Эканамічны суд Мінска пазбавіў TUT.by статусу СМІ

Падчас суда па справе TUT.by / TUT.by

У Эканамічным судзе Мінска 3 снежня разглядалася справа па пазове Міністэрства інфармацыі да партала TUT.by. 

Чыноўнікі вынеслі чатыры папярэджанні парталу за недакладнасці ў матэрыялах. Адно папярэджанне журналісты змаглі зняць праз суд. У Мініфармацыі лічыць, што "недакладная інфармацыя" ў матэрыялах, за якія вынесеныя папярэджанні, наносіць шкоду дзяржаўным інтарэсам. 

У якасці прыкладаў такой шкоды адвакатка, якая абараняла Мінінфарм, згадала артыкул аб выплатах Камітэта дзяржкантролю. Па яе словах, завышаючы памеры гэтых выплат, партал масава дэзінфармуе насельніцтва пра парадак размеркавання і расходавання бюджэтных сродкаў. А публікацыя такой інфармацыі, не адпаведнай рэчаіснасці, дыскрэдытуе дзейнасць дзяржорганаў у існуючых грамадска-палітычных умовах і наносіць шкоду дзяржаўным інтарэсам.

Абарона TUT.by заявіла, што пазбаўленне статусу СМІ абмяжоўвае права грамадзян на доступ да дакладнай інфармацыі. 

Аднак суддзя прыняў бок ведамства і пастанавіў пазбавіць партал статусу СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.