ЕГУ атрымае Freedom Awards

Падчас мерапрыемства адбудзецца ўручэнне Freedom Awards. Сярод атрымальнікаў “узнагароды свабоды” — Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, паведамляе wroclaw.gazeta.pl


 
Арганізатарамі Global Forum з’яўляюцца недзяржаўная арганізацыя “Атлантычны савет ЗША”, горад Уроцлаў і Польскі інстытут міжнародных спраў. Гэта найбуйнейшая ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе канферэнцыя па трансатлантычнай палітыцы з удзелам дыпламатаў і экспертаў з усяго свету.



Як і кожны год, на канферэнцыі будзе прысуджана Freedom Awards — узнагарода  для прыватных асоб і ўстаноў, якія дзейнічаюць на карысць пашырэння правоў і грамадзянскіх свабодаў. У мінулыя гады гады яе атрымалі: Хілары Клінтан, Лех Валенса, Вацлаў Гавел, Хаўер Салана, Аляксандр Кваснеўскі, Джон Маккейн ды іншыя.



У гэтым годзе ўзнагароду сярод іншых атрымае Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Як адзначае польскае выданне: "выхоўвае ён у асноўным беларускую апазіцыйна настроеную інтэлігенцыю”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі