ЕАБР прагназуе, што рост ВУП Беларусі запаволіцца

У студзені ВУП краіны вырас на 2,7% у параўнанні са студзенем 2021 года / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У студзені ВУП краіны вырас на 2,7% у параўнанні са студзенем 2021 года / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У студзені ВУП Беларусі павялічыўся на 2,7% у параўнанні з паказчыкамі студзеня 2021 года. Рост забяспечылі апрацоўчая прамысловасць, IT і сувязь, а таксама энергетыка. Пры гэтым апрацоўчая прамысловасць сфармавала больш за палову прыросту эканомікі ў студзені, адзначылі ў Еўразійскім банку развіцця.

Рост вытворчасці ў сектары апрацоўчай прамысловасці паскорыўся ў студзені да 7,7% год да года. Пры тым, што ў снежні гадавы прырост складаў усяго паўтара адсотка. Эксперты банка тлумачаць такі прырост "высокім знешнім попытам і канкурэнтнымі перавагамі беларускіх вытворцаў".

Пры гэтым унутраны попыт у студзені заставаўся стрыманым: уклад сектараў паслуг (акрамя ІТ) у рост ВУП ацэньваецца каля 0 п. п., а будаўніцтва — мінус 0,4 п. п.

Аналітыкі ЕАБР па-ранейшаму схільныя думаць, што дынаміка ВУП Беларусі ў 2022 годзе запаволіцца. Знешні попыт будзе слабець. Акрамя таго, на сітуацыю ў эканоміцы пачнуць уплываць і санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі