Дзяўчыну з моднага фота на жаночым маршы моцна ўдарылі ў шыю на вуліцы

Дзяўчыну з моднага фота на жаночым маршы моцна ўдарылі ў шыю на вуліцы

Фота элегантнай Аляксандры, якую затрымалм падчас жаночага марша, разышлося па сацсетках. У панядзелак, 26 кастрычніка, дзяўчына зноў пацярпела. Па яе словах, каля 16:00 разам з другімі беларусамі яна знаходзілася побач з філармоніяй. Людзі стаялі ў ланцугу салідарнасці з паднятымі рукамі. Аляксандра размаўляла з сябрам, які павінен быў яе забраць. Адной рукой трымала тэлефон, другой паказвала “віктары”. Праз хвіліну атрымала ўдар. Нейкі пажылы мужчына кінуўся на яе з кулакамі.  

“Што вы тут стаіцё? Што вам дома не сядзіцца? Дасталі!” — равеў ён.

Людзі, што стаялі побач, пачалі заступацца. Тады мужчына схапіў адну жанчыну за руку, яна вырвалася, пасля другую, а пасля раптам знік. 

Дзяўчына кажа, што міліцыі побач не было. За пяць хвілін да здарэння АМАП разагнаў рэшту студэнтаў і з’ехаў. 

“Гэты мужчына цэліўся мне ў твар, але ўдарыў у шыю, — дадае Аляксандра. — Сіняку не засталося, толькі пачырваненне, але ўдар быў вельмі моцны”.

Дзяўчына не стала звяртацца ў міліцыю, піша "Наша Ніва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі