Дзяўчына з Беларусі абкрадала багатых масквічоў з дапамогай клафеліна
23-гадовая ураджэнка Беларусі Кіра Сагайдарава затрыманая ў Маскоўскай вобласці. Яна адурманьвала і абкрадала багатых людзей, а таксама дэпутатаў.
Падчас ператрусу ў дзяўчыны знайшлі два пашпарты: беларускі (сапраўдны) на імя Сагайдаравай, і расійскі (падроблены) на імя Святланы Дургаевай. Таксама ў яе былі пры сабе таблеткі клафеліна і скрадзены мабільны тэлефон.
Паведамляецца, што грамадзянка Беларусі зрабіла адну памылку - яе зафіксавала відэакамера ў пад'ездзе доме прадпрымальніка, у якога яна знесла 20 тысяч еўра, два ноўтбукі і мабільнік. А піцерская міліцыя лічыць, што ў мясцовага бізнесмена з дапамогай клафеліна Сагайдарава скрала 300 тысяч долараў, паведамляе сайт kp.ru.