Дзяўчына, якую збіла міліцэйская "Газэль", мусіла іграць ролю злачынцы

Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся 29 чэрвеня на цэнтральнай плошчы Бабруйска, дзе святкавалі Дзень горада. АМАП зладзіў там паказальныя выступленні і дэманстраваў публіцы захоп злачынцаў. Раптоўна мікрааўтобус, які ўдзельнічаў у выступе, урэзаўся ў натоўп людзей. Пацярпела 22-гадовая дзяўчына, у яе пералом ладыжкі.

Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на Следчы камітэт, высветлілася, што дзяўчына сядзела на бардзюры. Яна мусіла ўдзельнічаць у дэманстрацыі і выканаць ролю злачынцы. Цяпер пацярпелая (дарэчы, "сваячка аднаго з супрацоўнікаў АМАПу") праходзіць лячэнне, паведамляецца, што траўма "не вельмі небяспечная". Аднак прызначаная судова-медычная экспертыза, па выніках якой прымуць рашэнне: распачынаць крымінальную справу, ці не.

Кіроўца мікрааўтобуса патлумачыў, што ў аўтамабілі не спрацавалі тармазы. Ён быў цвярозы, на працы лічыцца добрым спецыялістам.
 

Дзяўчына, якую збіла амапаўская машына: “Добра, што жывая!” (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі