Дзяржсакратар ЗША заклапочаная сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан "вельмі занепакоеная" адсутнасцю бачнага прагрэсу ў сферы выканання правоў чалавека ў такіх месцах, як Тыбет і Беларусь. Пра гэта 10 сакавіка заявіў журналістам выконваючы абавязкі прэс-сакратара Дзярждэпартамента Роберт Вуд.
Паводле слоў Вуда, дзяржсакратар лічыць, што недастаткова проста заяваў ЗША аб парушэнні правоў чалавека на сустрэчах з яе замежнымі калегамі, Хілары Клінтан шукае "новыя і творчыя шляхі" для ўплыву на сітуацыю.

"Мы будзем працягваць прасоўваць правы чалавека. Але мы хочам быць больш эфектыўнымі ў гэтым кірунку, чым папярэдняя адміністрацыя, - сказаў Вуд. - Іншым разам гучныя дэкларацыі не заўсёды дапамагаюць дасягнуць мэты. Нам даводзіцца апрабоўваць іншыя шляхі".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі