Вы тут

Дзяржорганы выступілі супраць законапраекта аб падтрымцы беларускай мовы (фота)

Графіці ў Слоніме перад беларускім святам выканалі на рускай мове / slonves.by

Дзяржорганы выступілі супраць законапраекта аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы. Яго падрыхтавала дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім. У красавіку яна накіравала праект у розныя структуры з прапановай уключыць яго ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год і ўжо пачала атрымліваць адказы. "Як і меркавала, падтрымкі і разумення чакаць не выпадае",піша на сваёй старонцы ў  Facebook Анісім.

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь пры Адміністрацыі прэзідэнта звярнуўся ў шэраг "зацікаўленых" дзяржаўных органаў наконт "магчымасці распрацоўкі праекта Закона і яго наступнага прыняцця". Яны пагадзіліся з неабходнасцю развіцця беларускай мовы, але выступілі супраць уключэння законапраекта ў план на наступны год. Чаму? Бо "пытанні ўжывання беларускай мовы ўрэгуляваны дзеючым заканадаўствам у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь".

Пра тое, як гэтыя пытанні "урэгуляваны", сведчыць нядаўны скандал у Слоніме. Сёлета там пройдзе свята — Дзень беларускага пісьменства і друку. Недалёка ад галоўнай пляцоўкі днямі з'явілася вялізнае графіці з надпісам на... рускай мове.

Facebook