Дзяржкантроль выявіў у пінскай спартшколе педагогаў без спецыяльнай адукацыі

Дзяржкантроль выявіў у пінскай спартшколе педагогаў без спецыяльнай адукацыі

У пінскай СДЮШАР №1 некаторыя з трэнераў-педагогаў не мелі спецыяльнай адукацыі. Высветліла гэта праверка Камітэта дзяржкантролю і пракуратуры, якая праводзіла праверку ананімнага звароту.

Як інфармуе прэс-служба КДК, асобныя педагогі незаконна займалі пасады трэнераў-выкладчыкаў, бо не мелі спецыяльнай адукацыі ў сферы фізічнай культуры і спорту. Адпаведна, грошы на іх заробкі вылучаліся з гарадскога бюджэту з парушэннем заканадаўства.

Таксама выявілася, што адзін з вучняў спартшколы падчас заняткаў атрымаў выцятую рану галавы, што выклікала часовую страту здароўя. Інфармацыю пра гэты інцыдэнт адміністрацыя школы ўтойвала. 

Адміністрацыя спартшколы атрымала рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў. Таксама звесткі былі накіраваныя ў Пінскі гарвыканкам для рэагавання.

Ананімны зварот да канчатковага рашэння пакінуты на кантролі ў КДК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі