Дзяржкантроль выявіў, што два басейны ў Лагойску па паўгода прастойваюць

У комплекс уваходзяць два басейны, спартовы, трэнажорны і фітнэс-залы. Пры  пераходзе ўстановы на летні рэжым працы, адключаецца ацяпленне, а разам з ім і гарачая вада. Гэта высветліла праверка Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці, інфармуе БелаПАН.



Паводле статыстыкі, пры ацяпленні наведвальнасць у комплексе ўзрастае ўдвая. Калі няма гарачай вады, людзі папросту перастаюць прыходзіць у спартовы комплекс, бо пасля трэніровак немагчыма прыняць душ.



Дзяржкантроль адзначае, што самаакупнасць спартовага комплексу склала толькі 12,6%.

Фота — fs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі